БЕЛ Ł РУС

КНДР адмовілася адпраўляць спартоўцаў на Алімпіяду ў Токіа

6.04.2021 / 08:48

Nashaniva.com

Паўночная Карэя не будзе ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіа летам 2021 года, піша meduza.io.

Рашэнне аб гэтым, як піша Reuters, было прынята на сумесным пасяджэнні міністэрства спорту і Алімпійскага камітэта КНДР 25 сакавіка ў Пхеньяне.

У заяве карэйскіх чыноўнікаў адзначаецца, што адмова ад Алімпіяды прадыктаваная жаданнем «абараніць спартоўцаў ад глабальнага крызісу ў сферы аховы здароўя, выкліканага каранавірусам». Афіцыйна ў КНДР не зафіксавана ніводнага выпадку захворвання на COVID-19.

Паўночная Карэя адмаўляецца ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях упершыню з 1988 года, калі краіна байкатавала Летнія гульні ў Сеуле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула