БЕЛ Ł РУС

«Юнацтва» стала 10-разовым чэмпіёнам Беларусі па хакеі, а Баскава асвісталі ў Гомелі

8.04.2021 / 07:26

Nashaniva.com

Фінальную серыю з «Гомелем» мінскі клуб выйграў з лікам 4:0, заваяваўшы перамогу ў апошнім матчы 4:3 у другім авертайме.

hockey.by

Чацвёрты матч доўжыўся 92 хвіліны 51 секунду. 

«Юнацтва» станавіліся чэмпіёнам у сезонах 2004-2006, 2008-2010, 2015/16, 2018/19 і 2019/20.

Цікава, што старшыню Федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава асвісталі заўзятары, перад тым як ён узнагароджваў гульцоў «Гомеля».

В Гомеле освистали Дмитрия Баскова

Глава белорусской федерации хоккея вручал Кубок хоккеистам "Юности".

видео: @nashaniva pic.twitter.com/wIC4oZeLVR

— Прессбол (@pressballby) April 7, 2021

Чалавек, падобны да Баскава, знаходзіўся на плошчы Пераменаў падчас канфлікту 11 лістапада, пасля якога Раман Бандарэнка быў дастаўлены ў бальніцу, а пазней памёр ад атрыманых траўмаў. Міжнародная федэрацыя хакея праводзіць расследаванне супраць Баскава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула