БЕЛ Ł РУС

Вайскоўцы сталі аднаўляць дом пад Асіповічамі, куды ўрэзалася ракетная ўстаноўка

8.04.2021 / 11:28

Nashaniva.com

Аднаўленнем жылога дома ў вёсцы Маісеевічы займаюцца спецыялісты асобнай чыгуначнай брыгады. Сёння на месцы працуюць мантажнікі і цесляры, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Фота Мінабароны

Фота Мінабароны

Здарэнне адбылося раніцай 5 красавіка. У вясковы дом урэзалася самаходная ракетная ўстаноўка.

Паводле звестак Міністэрства абароны, ДТЗ адбылося падчас маршу ракетнага дывізіёна адной з вайсковых частак на палігон Гожскі. Салдат не справіўся з кіраваннем на крутым павароце.

Ракетны комплекс урэзаўся ў вясковы дом у Асіповіцкім раёне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула