БЕЛ Ł РУС

Верталёт NASA рыхтуюць да першага палёту на Марсе

14.04.2021 / 15:33

Nashaniva.com

Верталёт «Вынаходлівасць» (Ingenuity), які ў лютым прыбыў на Марс разам з марсаходам «Настойлівасць» (Perseverance), рыхтуецца здзейсніць свой першы палёт на чырвонай планеце.

Фота The Guardian

Палёт быў запланаваны на панядзелак, але перашкодзілі тэхнічныя праблемы з ротарам. Другая спроба запланаваная на сераду, піша The Guardian.

Верталёт мае вышыню 50 см і важыць 1,8 кг на Зямлі, але праз меншую гравітацыю — усяго толькі 680 г на Марсе. Прылада мае два ротары, якія круцяцца ў супрацьлеглых накірунках, каб запусціць беспілотнік, і дзве камеры для фатаграфавання мясцовасці.

Вышыня першага палёту, які будзе доўжыцца 20-30 секунд, будзе складаць каля трох метраў. У будучыні плануецца падымаць верталёт да пяці метраў.

Праца верталёта разлічаная на 31 дзень. Падчас палётаў на Марсе ён будзе рабіць аэрафотаздымку мясцовасці вакол марсахода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула