БЕЛ Ł РУС

ЕС пашырыў санкцыі супраць Ірана

12.04.2021 / 16:50

Nashaniva.com

Еўрасаюз падоўжыў на год санкцыі супраць Ірана ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў гэтай краіне, дадаўшы ў чорны спіс яшчэ восем чалавек і тры арганізацыі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады ЕС, пашыранай у панядзелак у Брусэлі, піша ТАСС.

«Рада сёння прыняла рашэнне працягнуць свае абмежавальныя меры ў адказ на сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Іране да 13 красавіка 2022 года. Рада таксама дадала восем асоб і тры арганізацыі ў гэты санкцыйны спіс з улікам іх ролі ў гвалтоўным рэагаванні на дэманстрацыі ў Іране ў лістападзе 2019 года», — адзначаецца ў ім.

Як падкрэслівае Рада, «гэтыя меры ўключаюць забарону на паездкі і замарожванне актываў, а таксама забарону на экспарт у Іран абсталявання, якое можа быць выкарыстана для ўнутраных рэпрэсій, і абсталявання для маніторынгу тэлекамунікацый». «Акрамя таго, грамадзянам і кампаніям ЕС забаронена прадастаўляць сродкі пералічаным фізічным і юрыдычным асобам», — гаворыцца ў заяве.

Такім чынам, у чорны спіс па Іране ўваходзяць агулам 89 фізічных асоб і чатыры арганізацыі. Рада нагадвае, што санкцыі былі ўпершыню ўведзеныя ў дзеянне ў 2011 годзе і з тых часоў штогод працягваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула