БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне яшчэ ў адной вёсцы ўвялі каранцін праз шаленства

16.04.2021 / 08:41

Nashaniva.com

Мясцовыя ўлады ўвялі каранцінныя абмежаванні ў вёсцы Беразцы Парахонскага сельсавета. Раней ўвялі каранцін у вёсцы Ласіцк Пінскага раёна. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на Пінскі райвыканкам.

Ілюстрацыйнае фота, artfile.me

У вёсцы Беразцы Парахонскага сельсавета на падворак аднаго з жыхароў забегла лісіца і накінулася на сабаку ў двары. Гаспадар закалоў звера віламі. Пасля правядзення ветэрынарнай экспертызы атрымана заключэнне аб наяўнасці ў лісы шаленства. Дарэчы, здароўю сабакі нічога не пагражае — ён быў прышчэплены ад шаленства.

Пінскі райвыканкам абвясціў Беразцы неспрыяльнай зонай па шаленстве жывёл і ўвёў каранцін. Першапачатковы тэрмін каранціну — два месяцы. У далейшым раённая ветслужба прыме рашэнне аб зняцці або прадаўжэнні абмежаванняў.

Нагадаем, у пачатку красавіка ў вёсцы Ласіцк Пінскага раёна таксама быў уведзены каранцін па шаленстве. Там з'явіўся агрэсіўны воўк, які нападаў на людзей. Неўзабаве яго застрэлілі. Высветлілася, што звер быў хворы на шаленства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула