БЕЛ Ł РУС

У Магілёве дзяцюк скраў Infinity — і адразу ўрэзаўся ў слуп. Машына разбіта ўшчэнт

16.04.2021 / 10:04

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 10 красавіка. 27-гадовы хлопец, вяртаючыся дадому, знайшоў на зямлі ключы ад аўтамабіля Infiniti G35х. Машына стаяла непадалёк, паведамляе СК.

СК

Хлопец, дарэчы, быў выпіўшы.

Ён адкрыў машыну, завёў яе і паехаў. Аднак на праспекце Міру не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную жалезабетонную апору.

У ДТЗ хлопец не пацярпеў, аднак аўтамабіль аднаўленню не падлягае. Шкода складае 10 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула