БЕЛ Ł РУС

Алексіевіч, Роўлінг, Зюскінд, Памук, Камбербетч падпісалі зварот у абарону Навальнага

17.04.2021 / 09:29

Nashaniva.com

Больш за 70 сусветных знакамітасцяў падпісалі адкрыты ліст прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну з просьбай забяспечыць Аляксею Навальнаму, які адбывае тэрмін па справе «Іў Рашэ» і абвесціў галадоўку, кампетэнтную медыцынскую дапамогу. Зварот апублікаваны ў газеце Le Monde.

РБК

Аўтары ліста адзначаюць, што ў Навальнага ёсць прыкметы цяжкага неўралагічнага расстройства, якое прыводзіць да пастаяннга болю ў спіне і страты адчувальнасці ў канечнасцях.

«Мы звяртаемся да вас, спадар Прэзідэнт, з просьбай забяспечыць, каб спадар Навальны неадкладна атрымаў кампетэнтную медыцынскую кансультацыю і лячэнне, у якім ён тэрмінова мае патрэбу і на якое ён мае права, як і любы грамадзянін Расіі», — гаворыцца ў лісце.

У лік тых, хто падпісаў ліст, увайшлі фронтмэн Radiohead Том Ёрк, пісьменнікі Святлана Алексіевіч, Джоан Роўлінг, Патрык Зюскінд, Салман Рушдзі, Архан Памук і Ніл Гейман, акцёры Іэн Маккелен, Дэвід Духоўны, Бенедыкт Камбербэтч, Джут Лоў, Біл Наі, Ванэса Рэдгрэйв і Стывен Фрай, паэтка і лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2020 года Луіза Глюк, а таксама сцэнарыст і рэжысёр Джэй Джэй Абрамс, драматург Том Стопард і іншыя.

На судзе па замене ўмоўнага тэрміну на рэальны Навальны працытаваў аднаго з персанажаў Роўлінг. «Луна Лаўгуд, памятаеце такая ў «Гары Потэра»? Важна не адчуваць сябе адзінокім, бо на месцы Волан-дэ-морта я б вельмі хацела, каб ты адчуваў сябе адзінокім», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула