БЕЛ Ł РУС

Брытанская каралева падзялілася любімым ФОТА з мужам

17.04.2021 / 14:33

Nashaniva.com

Каралева Брытаніі Лізавета II напярэдадні пахавання свайго мужа, герцага Эдынбургскага, з якім яна пражыла 73 гады, падзялілася адной са сваіх любімых фатаграфій з ім, паведамляе Бі-бі-сі.

COUNTESS OF WESSEX VIA PRESS ASSOCIATION

На фатаграфіі каралеўская пара адпачывае на траве ў Абердыншыры ў Шатландыі.

Фота зроблена графіняй Уэсекскай Сафі ў 2003 годзе. Герцаг адкінуўся назад, прыпадняўшыся на локці, яго капялюш ляжыць на калене. Каралева ў клетчатай спадніцы, блузцы, кардыгане, на шыі ў яе нітка жэмчугу.

Пахаванне герцага Эдынбургскага адбудзецца ў Віндзорскім замку сёння ў 15:00 па брытанскім часе (17:00 па Мінску). Ён пражыў амаль 100 год, не дажыўшы да юбілею два месяцы.

Падчас шэсця за яго катафалкам будуць ісці дзеці герцага.

На фатаграфіі, зробленай у сонечны дзень у Койлс-дэ-М'юік недалёка ад абердыншарскага гарадка Балатэр, каралева і прынц Філіп выглядаюць нязмушана, цёпла ўсміхаючыся сваёй нявестцы Сафі, якая зрабіла здымак.

Койлс-дэ-М'юік знаходзіцца недалёка ад прыватнай сядзібы каралевы Балмарал, дзе пара звычайна праводзіла летні адпачынак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула