БЕЛ Ł РУС

Расія высылае дваццаць чэшскіх дыпламатаў

18.04.2021 / 21:59

Nashaniva.com

МЗС Расіі абвясціў персонамі нон грата 20 чэшскіх дыпламатаў, яны павінны пакінуць краіну да канца 19 красавіка, са спасылкай на ведамства паведаміла «РІА Новості».

Такім чынам Расія адказала на высылку сваіх дыпламатаў. Раней Чэхія запатрабавала пакінуць краіну ад 18 расійскіх дыпламатаў, якіх лічыць супрацоўнікамі расійскіх спецслужбаў.

Чэхія вышле 18 расійскіх дыпламатаў і абвясціла ў вышук Пятрова і Башырава. Падазраюць іх датычнасць да выбухаў у 2014-м

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула