БЕЛ Ł РУС

16-гадовага падлетка, які лавіў рыбу, ударыла токам. Верталётам яго даставілі ў Мінск

23.04.2021 / 14:21

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 22 красавіка. 16-гадовы хлопец вудзіў рыбу на беразе вадаёма паблізу в. Гутараўшчына Мсціслаўскага раёна, паведамляе СК.

СК

Пры перамяшчэнні ўздоўж берага падлетак зачапіў вудай высакавольтны кабель, у выніку чаго атрымаў электратраўму.

Ад электрычнага разраду на ім загарэлася адзенне.

Рыбакі, якія былі побач, дапамаглі і выклікалі медыкаў. З апёкамі больш як 70% цела юнак шпіталізаваны ў Мсціслаўскую раённую бальніцу.

Мінздароўя паведаміла, што верталёт МНС Мі-8 з медыцынскім модулем на борце даставіў хлопца ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД Мінска.

Суправаджаюць пацыента супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска. Улічваючы цяжар пашкоджанняў, прынята рашэнне аб працягу лячэння падлетка на рэспубліканскім узроўні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула