БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя ўвёў новы дакумент — згода пацыента на складанае медыцынскае ўмяшанне

28.04.2021 / 13:27

Nashaniva.com

Як тлумачыць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, да сёння ў краіне не было адзінай формы папярэдняй інфармаванай добраахвотнай згоды пацыента на складанае медыцынскае ўмяшанне.

Пастановай устаноўлена форма папярэдняй інфармаванай добраахвотнай згоды пацыента (законнага прадстаўніка, апекуна, мужа (жонкі) або аднаго з блізкіх сваякоў пацыента) на складанае медыцынскае ўмяшанне.

Пацыент зможа зрабіць выснову аб будучай працэдуры на падставе атрыманай ад доктара інфармацыі — пра мэту медыцынскага ўмяшання, меркаваных выніках і магчымых рызыках, магчымых наступствах адмовы ад правядзення гэтага медыцынскага ўмяшання.

Пастанова ўступае ў сілу 23 ліпеня 2021 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула