БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 30 красавіка — навальніцы, да +20

30.04.2021 / 07:14

Nashaniva.com

30 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах, а на астатняй тэрыторыі месцамі чакаюцца навальніцы.

Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём будзе знаходзіцца ў межах ад +13°С па поўначы да +20°С па поўдні.

У Мінску чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра раніцай +8..+11°C, днём +15..+17°C, увечары +10..+13°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула