БЕЛ Ł РУС

У Мінздароўі распавялі, як адносна бяспечна схадзіць на Вялікдзень у царкву

30.04.2021 / 09:45

Nashaniva.com

Паслязаўтра, 2 мая, праваслаўныя будуць адзначаць Вялікдзень. Звычайна ў суботу і нядзелю ў храмах шмат народу. У суботу, напрыклад, людзі ідуць асвячаць ежу.

Фота Надзеі Бужан

У Мінздароўі раяць, у выпадку кашалю, насмарку, павышанай тэмпературы і іншых сімптомаў захворвання адмовіцца ад прысутнасці на службе і ўвогуле наведвання храма.

У выпадку ж наведвання царквы трымацца дыстанцыі 1-,1,5 метра, быць у масках.

Святарам і работнікам царквы важна праводзіць вільготную прыборку памяшканняў, у тым ліку з ужываннем сродкаў дэзінфекцыі.

Акцэнт трэба рабіць на апрацоўцы кантактных паверхняў: дзвярных ручак, парэнчаў, мэблі агульнага карыстання, месцаў для напісання запісак, скрынак і г.д.

Таксама рэкамендуецца апрацоўваць дэзсродкамі іконы ў храме, да якіх прыкладваюцца прыхаджане, але самім наведнікам па магчымасці ўстрымацца ад прыкладання да іх, замяніўшы гэта паклонам.

Рэкамендуецца таксама абмежаваць колькасць наведвальнікаў (не больш за 50% ад запаўняльнасці) або арганізаваць аўдыё-, відэатрансляцыі набажэнстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула