БЕЛ Ł РУС

Палітвязень, які бараніў дзяўчыну ад амапаўца, ажаніўся ў турме 

6.05.2021 / 11:19

Nashaniva.com

Але не з той дзяўчынай.

Валерыя, яе сябры і сваякі / instagram.com/ermashukvadimati

Яшчэ адзін шлюб з палітвязнем, на гэты раз у Гродне, піша Еўрарадыё. 43-гадовы прадпрымальнік Міхаіл Юдзін у сакавіку 2021-га атрымаў 4 гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што восенню мінулага года падчас акцыі пратэсту спрабаваў адбіць дзяўчыну ў амапаўца.

Дома яго чакаюць двое дзяцей і жонка Валерыя (яны жылі разам 15 гадоў, але не афармлялі адносіны). З-за адсутнасці штампа ў пашпарце яна не мела права на спатканні і перадачы. Тады Міхаіл і Валерыя афіцыйна ўзялі шлюб. Цырымонія прайшла 5 мая. Павіншаваць Валерыю да турмы прыйшлі сваякі і сябры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула