БЕЛ Ł РУС

У чацвер пахаладае, пройдуць дажджы і навальніцы: надвор'е да канца тыдня

12.05.2021 / 12:14

Nashaniva.com

У чацвер умовы надвор'я будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты і халодная паветраная маса. На большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу і раніцай месцамі моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы, піша pogoda.by.

Вецер ноччу пераменных напрамкаў слабы, днём паўднёва-ўсходні, парывісты, месцамі па поўначы моцны, парывісты. Тэмпература паветра ноччу +5..+11, днём +10..+16, па паўднёвым захадзе да +20.

У Мінску да +13, дождж.

14 мая, у пятніцу, кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу +5..+12, днём +15..+22. У Мінску да +20.

У суботу, 15 мая, кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу +7..+12, днём +14..+21.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула