БЕЛ Ł РУС

Каля Ліды лоб у лоб сутыкнуліся БМВ і «Пежо»

15.05.2021 / 11:41

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў пятніцу каля 15:00 побач з вёскай Лазяны.

ДАІ

18-гадовы кіроўца БМВ на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную і сутыкнуўся з «Пежо» 61-гадовага жыхар Ліды, паведамляе ДАІ.

У бальніцу дастаўленыя 5 чалавек. Пасля агляду медыкамі 55-гадовую пасажырку БМВ адпусцілі дадому. Кіроўцу і яшчэ адну пасажырку шпіталізавалі.

Таксама ў бальніцы аказалася і сямейная пара з «Пежо».

Усе людзі былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула