БЕЛ Ł РУС

Падлетак на электрасамакаце трапіў пад колы Hyundai на пешаходным пераходзе ў Мінску

16.05.2021 / 15:37

Nashaniva.com

На пр. Пушкіна Hyundai збіў на пешаходным пераходзе 14-гадовую дзяўчынку на электрасамакаце, паведамілі ў ДАІ Мінска.

Здарэнне адбылося раніцай 16 мая. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца легкавушкі ехаў па пр. Пушкіна з боку вул. Матусевіча, збіў 14-гадовую дзяўчыну, якая на электрасамакаце перасякала дарогу на рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвоны сігнал.

У выніку падлетак атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў бальніцу для агляду.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула