БЕЛ Ł РУС

Першы палітвязень у Петрыкаве. 23-гадовы хлопец заклікаў помсціць за збітых сёстраў

17.05.2021 / 12:52

Nashaniva.com

На мінулым тыдні прэс-служба МУС паведаміла, што ў Петрыкаве затрымалі маладога чалавека, які выказаў словы нянавісці да ўлады і заклікаў помсціць АМАПу за збітых сёстраў. 

Уладзіслаў адкрыў у Петрыкаве першы барбершоп

23-гадовага хлопца ўзялі пад варту. Таксама было паказана відэа, дзе маладзён прызнаецца, што ён сапраўды напісаў гэты пост у інстаграме, а таксама ў тым, што перад напісаннем посту ён ужываў алкаголь і, маўляў, на цвярозую галаву ён інакш успрымае сітуацыю.

Вінавацяць хлопца ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы (частка 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — пазбаўленне волі да пяці гадоў.

Праваабаронцы даведаліся, што імя затрыманага Уладзіслаў Цімашчук.

Ён рос ў Петрыкаве, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, але, не скончыўшы яго, з’ехаў у Маскву. Там ён працаваў у розных сферах, а потым скончыў курсы барбершопераў. Праз некалькі год вярнуўся ў Петрыкаў. Пачаў рабіць модныя фрызуры, а пасля стварыў першы ў правінцыйным горадзе барбершоп, дзе сам працаваў аж да зняволення. Уладзіслаў захапляецца падарожжамі. Жыў Уладзіслаў у бабулі, дапамагаў ёй у гаспадарцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула