БЕЛ Ł РУС

МЗС Літвы: Абвінавачанні Мінска — спробы апраўдаць уласныя дзеянні

18.05.2021 / 7:33

Nashaniva.com

Пасля заявы Мінска аб тым, што ён нібыта мае звесткі пра «генацыд беларусаў» з боку батальёна СС, які дзейнічаў у Літве, Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што гэта «вартыя жалю спробы» сказіць гісторыю з мэтай апраўдаць уласныя рашэнні, прынятыя ў таталітарным духу, піша Delfi.

«Апошнім часам заявы прадстаўнікоў беларускага рэжыму ўжо не здзіўляюць.

Вартая жалю спроба сказіць і палітызаваць балючыя пытанні гісторыі, як і заяву аб спробе арганізаваць перавароты і да таго падобнае, хочуць адцягнуць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў гэтыя дні ў Беларусі, пазбегнуць адказнасці за пагаршэнне двухбаковых літоўска-беларускіх адносін, апраўдаць уласныя рашэнні ва ўнутранай палітыцы ў таталітарным духу», — адзначылі ў МЗС Літвы.

Чытайце таксама: Генпракурор абвінаваціў сумежныя дзяржавы ў спробе ўкараніць у Беларусь «карычневую чуму»

«Было б памылкай лічыць яго выключна абстрактным». Што змяняе закон аб недапушчальнасці рэабілітацыі нацызму?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула