БЕЛ Ł РУС

Сірэны паветранай трывогі прагучалі на поўдні Ізраіля

18.05.2021 / 7:55

Nashaniva.com

Сірэны паветранай трывогі прагучалі ў аўторак раніцай на поўдні Ізраіля, папярэджваючы жыхароў аб новых ракетных абстрэлах з сектара Газа. Пра гэта Армія абароны Ізраіля паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Яны таксама ўдакладнілі, што сігналы трывогі спрацавалі ў кібуцы Нахаль-Оз, размешчаным каля мяжы з памежным анклавам.

Ад 10 мая паміж палесцінскімі групоўкамі ў Газе і ізраільскай арміяй працягваецца абмен ракетнымі ўдарамі. Паводле апошніх звестак, з ізраільскага боку загінулі не менш за 10 чалавек, сотні пацярпелі. Страты палесцінцаў толькі ў сектары за тыдзень бамбардзіровак ужо перавысілі 200 чалавек забітымі і 1,3 тыс. параненымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула