БЕЛ Ł РУС

У Лагойскім раёне загінуў 68-гадовы пенсіянер, зваліўшыся з рыштаванняў вышынёй два метры

18.05.2021 / 10:0

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 17 мая ў адным з садовых таварыстваў Лагойскага раёна.

68-гадовы мужчына з Мінска рамантаваў дах на сваім лецішчы. Пры правядзенні работ ён упаў з будаўнічых рыштаванняў вышынёй каля 2 метраў і загінуў, паведамляе СК.

У СК таксама нагадваюць тры правілы бяспечных паводзін:

— пры выкананні такіх работ на вышыні неабходна быць уважлівым, не адцягваць увагу на староннія рэчы;

— да пачатку прац варта забяспечыць устойлівасць будаўнічых рыштаванняў і пераканацца ў правільнасці іх мацавання;

— працы на вышыні звыш 1,8 метра праводзіць з ужываннем страховачных сістэм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула