БЕЛ Ł РУС

У Мінску выстраілася чарга па прышчэпку ад каранавіруса на выставе «Ахова здароўя» ФОТАФАКТ

18.05.2021 / 14:31

Nashaniva.com

У Мінску выстраілася чарга па прышчэпку ад каранавіруса, якую паабяцалі зрабіць усім ахвотным на форуме «Ахова здароўя Беларусі — 2021». Мабільны пункт арганізаваны проста на вуліцы. Побач з ім — крэслы, дзе могуць пачакаць тыя, хто ўжо вакцынаваўся, піша Tut.by.

Яшчэ да пачатку працы пункта сталі выстройвацца чэргі. Стаяць на вуліцы некаторым прыйшлося больш за гадзіну.

Графік працы Форуму: 18, 19 і 20 мая — з 10.00 да 18.00, 21 мая — з 10.00 да 14.00. Па другі ўкол трэба будзе прыйсці ў 1-ю Цэнтральную раённую клінічную паліклініку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула