БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прывезлі 300 тысяч доз кітайскай вакцыны ад каранавіруса

18.05.2021 / 16:25

Nashaniva.com

Сёння на аэрадроме Мачулішчы прызямліўся ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД з гуманітарнай дапамогай ад КНР. На борце — кітайская вакцына ад каранавіруса, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Фота Мінабароны

Вакцыну распрацавала кампанія China National Biotec Group — падраздзяленне найбуйнейшай кітайскай фармкарпарацыі Sinopharm. У лютым КНР перадала нашай краіне 100 тысяч доз гэтай вакцыны. А сёння ў Беларусь прыбыло яшчэ 300 тысяч доз — на 150 тысяч чалавек.

У Кітаі такой вакцынай прышчапілі ўжо каля 400 млн чалавек. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула