БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік праўладнага саюза журналістаў думае, як аказаць «дапамогу» супрацоўнікам Tut.by

18.05.2021 / 18:7

Nashaniva.com

Старшыня праўлення праўладнага Саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў 18 мая пракаментаваў сітуацыю з Tut.by, паведамляе АНТ.

— Частка нашых калегаў, на жаль, карыстаючыся непразрыстым і незаконным фінансаваннем, выкарыстоўваючы шчыліны ў беларускім заканадаўстве, выкарыстоўваючы той факт, што ў нас у заканадаўстве да гэтага часу няма артыкулаў, аналагічных амерыканскаму праву, закона аб замежных агентах, па сутнасці працуе супраць дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў, — сказаў А. Крывашэеў. — Мне шкада, што такі вялікі калектыў сутыкнуўся з такімі сур'ёзнымі непрыемнасцямі. Зараз Беларускаму саюзу журналістаў трэба будзе падумаць, як аказаць дапамогу тым супрацоўнікам партала, якія адпавядаюць этычным і прафесійным стандартам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула