БЕЛ Ł РУС

Буйное ДТЗ пад Мінскам: аўтобус сутыкнуўся з МАЗам + фота

24.06.2009 / 17:6

Nashaniva.com

Ёсць пацярпелыя.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ДАІ УУС Мінаблвыканкама, у буйным ДТЗ з удзелам маршрутнага аўтобуса ў пасёлку Гатава пад Мінска пацярпелі 11 чалавек.

Каля 12:30 аўтобус №85 сутыкнуўся з МАЗам, які быў нагружаны пяском. У выніку сутыкнення аўтобус з’ехаў у кювет, а грузавік перакуліўся.

Загінулых няма, 13 пасажыраў аўтобуса дастаўленыя ў бальніцу.

Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.

БелаПАН, фота СТВ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула