Беларусь прайграла Славакіі на старце ЧС па хакеі
Беларусы прайгралі 2:5, саступаючы пасля першага перыяду 0:3.
У нядзелю — матч са Швецыяй.
Сёння, дарэчы, Латвія выйграла ў Канады 2:0.
ЧС праходзіць у Рызе. Яго мелі праводзіць Беларусь і Латвія разам, але Беларусь пазбавілі гэтага права ў сувязі з падзеямі 2020 года, якія выклікалі асуджэнне грамадскасці ў краінах Еўропы.