БЕЛ Ł РУС

Перасталі выходзіць на сувязь яшчэ чатыры супрацоўнікі Tut.by, у тым ліку блогер Максім Пушкін

25.05.2021 / 14:2

Nashaniva.com

Прыкладна з 11.30 перасталі выходзіць на сувязь трое супрацоўнікаў Tut.by — журналіст аддзела 42 Дзяніс Буркоўскі і рэдактары аддзела SMM Аля Буркоўская і Максім Пушкін.

Фота са старонкі Максіма Пушкіна «УКантакце»

Каля дома Буркоўскіх стаіць шэры бус, у якім заўважылі чалавека ў балаклаве, паведамляе Tut.by.

Сёння таксама была затрыманая супрацоўніца раздзела «Лэдзі. Tut.by» Анастасія Пруднікава — пра гэта паведаміў яе муж.

Ён распавёў, што да іх дадому каля 12 дня прыйшлі супрацоўнікі ДФР, правялі ператрус і звезлі Насцю. Паводле яго слоў, яны патлумачылі, што следчыя дзеянні праводзяцца ў рамках справы «Tut.by».

Дапоўнена: Супрацоўнік TUT.BY Максім Пушкін выйшаў з ДФР. Пра гэта паведамілі яго блізкія.

Ён перадаў, што знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалашэнні. У яго канфіскавалі тэхніку. Зараз ён на свабодзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула