БЕЛ Ł РУС

«Я з'ехаў, бо зразумеў, што прыйдуць». Пінскі экс-суддзя Аляксей Пацко распавёў пра ператрус

25.05.2021 / 18:19

Nashaniva.com

дапоўнена

Летась 10 жніўня Пацко адмовіўся судзіць затрыманых па 23.34 і прынцыпова звольніўся. Уладкаваўся памочнікам адваката. А сёлета 25 мая ў яго раптам прайшоў ператрус, пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Падчас ператрусу канфіскавалі тэхніку і дакументы.

Сам экс-суддзя коратка пракаментаваў гэта так:

«Я знаходжуся за мяжой — з’ехаў нядаўна, бо зразумеў, што неўзабаве па мяне прыйдуць. Так лічыць былі падставы.

Вобшукі сапраўды прайшлі ў офісе і ў маці. Падчас іх сілавікі казалі, што на Пацко заведзеная нейкая справа, штосьці звязанае з падробкай дакументаў. Але дакладна якая справа і за што — пакуль невядома. З чым звязаны такі раптоўны ціск на мяне пакуль таксама сказаць не магу».

Паведамлялася, што затрыманая маці Пацко. Гэта няпраўда.

«Маці не затрымлівалі — забралі для дачы тлумачэнняў, пасля адпусцілі», — паведаміў Аляксей Пацко.

«Я не хацеў разглядаць справы па артыкуле 23.34». Суддзя з Пінска прынцыпова звольніўся

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула