БЕЛ Ł РУС

Жыхарцы Бабруйска за абразу супрацоўнікаў міліцыі далі паўтара года хатняй хіміі

27.05.2021 / 12:51

Nashaniva.com

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 26 мая вынесены прысуд Ірыне Барздовай, якую абвінавацілі ў абразе супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369).

Фота Белсат

Справу разглядаў суддзя Васіль Галкоўскі.

Пацярпелыя — намеснік начальніка аддзела міліцыі Ленінскага раёна Бабруйска, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Сябецкі і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама Сяргей Рудзько, паведамляе spring96.org.

Па матэрыялах следства, Барздова ў кастрычніку мінулага года ў адным з тэлеграм-каналаў эмацыйна выказалася пад запісам пра двух знаёмых міліцыянтаў. Праз некалькі дзён да жанчыны прыйшлі з ператрусам і паведамілі, што супраць яе распачалі крымінальную справу.

У судзе Ірына Барздова пацвердзіла, што напісала той каментар, але зазначыла, што не лічыць яго абразлівым. Жанчына патлумачыла, што не мела на мэце некага прынізіць, а выказалася эмацыйна.

Сёння суддзя вынес прысуд: год хатняй хіміі.

Апроч гэтага Ірына павінна аплаціць кампенсацыю маральнай шкоды па 700 рублёў кожнаму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула