БЕЛ Ł РУС

Міжнародная федэрацыя шахмат запатрабуе кампенсацыі ад Беларусі за адмову праводзіць Кубак свету

3.06.2021 / 14:24

Nashaniva.com

Міжнародная шахматная федэрацыя (FIDE) будзе патрабаваць грашовую кампенсацыю ад Беларусі за адмову ад правядзення Кубка свету.

Аркадзь Дварковіч, ТАСС

Пра гэта ТАСС распавёў прэзідэнт FIDE Аркадзь Дварковіч у кулуарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

«Кубак свету пройдзе ў Сочы (з 10 ліпеня па 6 жніўня), і мы рыхтуемся ўжо ў штодзённым рэжыме, — сказаў Дварковіч … Мы ўжо заключаем кантракты з гатэлямі, пляцоўкай для правядзення, займаемся ўзгадненнем медыцынскіх пратаколаў. Шахматысты атрымліваюць візы - працэс ідзе добра».

«Мы вельмі ўдзячныя ўраду РФ за падтрымку, бо здарыўся форс-мажор. Мінск адмовіўся ад правядзення, мы нічога не забіралі ў іх, таму, проста скажам, Беларусь паступіла не вельмі па-партнёрску. Я не ведаю, з-за чаго, паставілі нас перад фактам, без усялякай кампенсацыі — гэта для нас складаная сітуацыя, і з ёй яшчэ будзем разбірацца.

Ёсць рашэнне Савета FIDE займацца пытаннем атрымання кампенсацыі, у адрозненне ад хакея, не мы ім павінны грошы, а яны нам, мы выдаткавалі свае рэсурсы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула