БЕЛ Ł РУС

Кітай абвінаваціў вядомыя заходнія брэнды адзення ў гандлі таварамі, якія шкодзяць дзецям

3.06.2021 / 22:16

Nashaniva.com

На вэб-сайце мытнай адміністрацыі Кітая пералічаны 81 тавар ад кампаній Nike, H&M і Zara.

Фота BBC

Сярод тавараў — дзіцячае адзенне, абутак, цацкі, зубныя шчоткі і дзіцячыя бутэлькі. Як сцвярджае Галоўнае мытнае ўпраўленне Кітая, у гэтых таварах ёсць фарбавальнікі і шкодныя рэчывы, якія могуць трапіць у арганізм праз скуру ці рот і пагражаць здароўю, піша BBC.

У сакавіку некалькі заходніх краін увялі санкцыі супраць Кітая ў сувязі з парушэннямі правоў уйгураў. Некаторыя вядомыя брэнды, сярод якіх Nike, H&M і Zara, выказалі занепакоенасць у сувязі з заявамі, што ва Уйгурыі выкарыстоўваецца прымусовая праца ўйгураў.

Пасля гэтага інтэрнэт-крамы гэтых брэндаў былі заблакаваныя ў Кітаі, а іх месцазнаходжанне знікла з лічбавай мапы.

Цяпер Кітай заклікае адмаўляцца ад заходніх брэндаў і аддаваць перавагу мясцовым крамам адзення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула