Беларускія друкарні адмаўляюцца друкаваць «Газету Слонімскую»
Штотыднёвік не выходзіў паўгода — з восені 2020-га. У пачатку мая рэдакцыя паведаміла Мінінфармацыі аб аднаўленні выхаду, яго ўнеслі ў рэестр друкаваных выданняў.
gs.by
Аднак гродзенская друкарня, дзе раней друкавалася «ГС», даслала ліст з адмовай.
gs.by
Таксама адмовіліся друкаваць у Пінску і Брэсце.
Пакуль друкаванай версіі не будзе, паведамляе газета. Газета будзе выходзіць анлайн.