БЕЛ Ł РУС

Мужчына пераходзіў дарогу з роварам на чырвонае і трапіў пад трамвай

8.06.2021 / 15:37

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння каля 10:30 на скрыжаванні вуліцы Даўгабродскай з вуліцай Алега Кашавога.

Скрыншот відэа ДАІ

40-гадовы мужчына пераходзіў дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе, але на забараняльны сігнал святлафора, трапіў пад колы трамвая, паведамляе ДАІ.

У выніку ДТЗ пешаход з траўмамі рознай ступені цяжару дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула