БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, якая «крылатая маршрутка» прыляцела з Калінінграда ў Мінск ФОТАФАКТ

11.06.2021 / 15:37

Фота airport.by

Сёння расійская авіякампанія «Скол» выканала першы рэгулярны рэйс з Калінінграда ў Мінск. У гэты час самалёт павінен ляцець назад.

Гэта — Сеѕѕпа 208B Grand Caravan. У інтэрнэце пведамляецца, што ім перавозіцца да 13 пасажыраў.

Рэйсы ў Мінск будуць выконвацца па пятніцах па наступным раскладзе:

— вылет з Калінінграда ў 9:30, прыбыццё ў Мінск — у 12:40.

З Мінска ў 14:00, прыбыццё ў Калінінград — у 15:10 па мясцовым часе. 

Час у палёце: 2 гадзіны 10 хвілін.

Цана білетаў: без багажу — каля 260 рублёў, з багажом — прыкладна 312 рублёў. Для дзяцей у два разы танней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула