БЕЛ Ł РУС

Беларускі аператар «Дружбы» аднавіў прапампоўку нафты ў Польшчу

14.06.2021 / 11:28

Nashaniva.com

Беларускі аператар трубаправода «Дружба» аднавіў прапампоўку нафты з Расіі ў Польшчу па магістральным нафтаправодзе ад Мазыра да Брэста, паведаміў сайт кампаніі ААТ «Гомельтранснафта Дружба».

«Магістральны нафтаправод Мазыр — Брэст працуе ў штатным рэжыме», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што ў перыяд з 8 па 13 чэрвеня ў рамках рамонту заменены ўчастак магістральнага нафтаправода Мазыр — Брэст даўжынёй 250 м, праведзены рамонт і абслугоўванне засавак на нафтаперапрацоўчых станцыях і лінейнай частцы нафтаправода. Работы вяліся ва ўмовах планавага спынення перапампоўкі сыравіны.

Нафтаправод «Дружба» забяспечвае пастаўкі расійскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, а таксама яе транзіт у Еўропу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула