БЕЛ Ł РУС

Арменію, Балгарыю, Сербію і яшчэ шэсць краін выключылі са спісу краін, па вяртанні з якіх патрабуецца самаізаляцыя

15.06.2021 / 10:42

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што з пераліку краін, па вяртанні з якіх патрабуецца 10-дзённая ізаляцыя, выключаюцца наступныя 9 дзяржаў.

tripavisor

Гэта Паўночная Македонія, Сан Марына, Манака, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Славакія, Балгарыя, Малдова і Сербія.

Па вяртанні з краін «зялёнай зоны» самаізаляцыя не патрабуецца.

Па вяртанні з краін «чырвонай» зоны ізаляцыя патрабуецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула