БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: Экстранныя паведамленні аб выпадках вострых кішэчных захворваннях у 11-й бальніцы і РНПЦ «Кардыялогія» не паступалі

15.06.2021 / 12:23

Nashaniva.com

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамле, што па стане на 9.00 15 чэрвеня (паводле цэнтралізаванай дыспетчарскай гарадскога цэнтра дэзынфекцыі і стэрылізацыі) экстранныя паведамленні аб выпадках захворвання на вострыя кішэчныя інфекцыі ў 11-й гарадской клінічнай бальніцы і РНПЦ «Кардыялогія» не паступалі.

«Улічваючы інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, спецыялісты санітарнай службы Мінска праводзяць у гэтых арганізацыях аховы здароўя ацэнку выканання санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, у тым ліку з адборам проб для лабараторнага даследавання», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула