БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыйшла «Яндэкс.Ежа»

15.06.2021 / 13:25

Nashaniva.com

У Мінску пачаў сваю працу сэрвіс «Яндэкс.Ежа», які займаецца дастаўкай гатовых страў. Спіс устаноў харчавання складаецца ўжо з сотні рэстарацый і будзе папаўняцца.

Ілюстрацыйнае фота Wikimedia Commons

Сярэдні час дастаўкі — паўгадзіны. Цяпер сэрвіс даступны ў межах МКАД.

Дастаўка за першыя тры замовы для карыстальнікаў будзе бясплатнай, а вось за наступныя замовы прыйдзецца заплаціць. Кошты дастаўкі пачынаюцца ад 2 рублёў. Аплаціць можна банкаўскай карткай, прывязанай да акаўнта ў мабільнай праграме.

Спампаваць дадатак можна ў Google Play і App Store. Хутка раздзел «Ежа» з’явіцца ў Яндекс Go, калі абнавіць яго да апошняй версіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула