БЕЛ Ł РУС

У Гомелі памёр 18-гадовы студэнт: каранавірус

22.06.2021 / 13:23

Nashaniva.com

Першакурснік Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Дзмітрый К. памёр 20 чэрвеня. 

Хлопец быў родам з Мазыра. Вучыўся ў Мінску, жыў у інтэрнаце. 

Як кажуць студэнты, Дзмітрый прыхварэў перад сесіяй і паехаў у Мазыр. Паднялася тэмпература. У Мазыры хлопцу стала горш. Яго паклалі ў бальніцу, пасля перавялі ў Гомель. Там юнак памёр пасля некалькіх дзён у коме, расказваюць студэнты.

Інфармацыю пацвердзіў супрацоўнік універсітэта: маці хлопца распавяла яму, што Дзмітрый памёр пасля працяглага знаходжання ў рэанімацыі, хлопец сапраўды хварэў на каранавірус.

Па словах аднагрупнікаў, Дзмітрый не вакцынаваўся ад каранавіруса: ці то не хацеў сам, ці то не паспеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула