БЕЛ Ł РУС

На чацвер таксама — чырвоны ўзровень небяспекі: да +36°С

23.06.2021 / 11:54

Nashaniva.com

24 чэрвеня будзе вельмі спякотна.

Па захадзе краіны, пераважна па Гродзеншчыне, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Удзень па захадзе краіны чакаюцца нават моцныя дажджы і град.

У Гродне ў чацвер — +32°С, магчыма навальніца, у Брэсце — да +33°С, таксама магчыма навальніца.

У Віцебску +34°С, у Магілёве +35°С, у Гомелі +36°С, без дажджоў.

У Мінску чакаецца да +34°С.

Гарачыня захаваецца ў пятніцу, у Мінску да +34°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула