БЕЛ Ł РУС

У Мінску сутыкнуліся два легкавікі, адзін у выніку перакуліўся

23.06.2021 / 16:00

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на вуліцы Леаніда Бяды, прыкладна ў 14.20.

ДАІ

Кіроўца «Шкоды» рухаўся па вуліцы Бяды з боку Лук'яновіча. Але на скрыжаванні з вуліцай Някрасава не саступіў дарогу «Пежо», які рухаўся па галоўнай дарозе, і сутыкнуўся з ім, паведамляе ДАІ.

Ад удару «Шкода» перакулілася. Па шчаслівай выпадковасці ў ДТЗ ніхто не пацярпеў, а аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула