БЕЛ Ł РУС

Былы пазаштатны фатограф Tut.by сышоў на БТ і цяпер здымае ў СІЗА суд над Ціханоўскім

24.06.2021 / 17:39

Nashaniva.com

Гомельскі фатограф Сяргей Камкоў раней здымаў для партала Tut.by. Нядаўна калегі сталі заўважаць яго на судах, але сярод журналістаў дзяржСМІ. Аказваецца, цяпер Камкоў працуе аператарам на «Беларусь 4» (ТРК «Гомель», падпарадкоўваецца Белтэлерадыёкампаніі).

Сяргей Камкоў справа. Скрыншот відэа «Белсат»

Так, Камкоў быў на судзе над Ціханоўскім, Статкевічам і Лосікам. У сюжэце, які выйшаў на «Беларусь 4», ёсць кадры з СІЗА. 

Перад пачаткам суда ў гомельскім СІЗА. Фота «Радыя Свабода»

Як стала вядома «Нашай Ніве», Камкоў сышоў з Tut.by амаль год таму, увосень. З парталам ён супрацоўнічаў па дамове падраду. У некаторых рэпартажах з маршаў, з пахавання Аляксандра Віхора можна пабачыць яго здымкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула