БЕЛ Ł РУС

Глеб застаецца ў «Барселоне»

2.07.2009 / 15:23

Nashaniva.com

«У Аляксандра ёсць гарантаванае месца ў камандзе, а рашэнне пра гэта прынята галоўным трэнерам Пепам Гвардыёлай. Глеб усім задаволены ў «Барселоне», - кажа яго агент.


Агент Улі Фербер паведаміў выданню Sport пра тое, што ў наступным сезоне яго кліент — паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб — будзе выступаць за «Барселону».

«Мы атрымалі чатыры‑пяць прапановаў з Англіі і Нямеччыны. Клуб ведае пра іх, але спартовы дырэктар Чыкі Бегірыстайн заявіў, што ў Аляксандра ёсць гарантаванае месца ў камандзе, а рашэнне пра гэта прынята галоўным трэнерам Пепам Гвардыёлай. Глеб усім задаволены ў «Барселоне».

Паводле football.by

***

Аляксандр Глеб перайшоў у каталонскі клуб з лонданскага «Арсенала» год таму.

13 верасня ў матчы супраць «Расінгу» атрымаў траўму, доўга лячыўся, а, вярнуўшыся, страціў месца ў асноўным складзе. Усяго ў сезоне за клуб згуляў каля 57% матчаў (19 у чэмпіянаце Іспаніі, сем - у Лізе чэмпіёнаў, восем - у каралеўскім Кубку).

Заваяваў разам з клубам тытул чэмпіёна Іспаніі, уладальніка Кубка, пераможца Лігі чэмпіёнаў. Праўда, у фінальным матчы ЛЧ нават не быў заяўлены на гульню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула