БЕЛ Ł РУС

Былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Яўген Бабак, які павінен быў выйсці сёння на свабоду, атрымаў яшчэ 15 сутак

25.06.2021 / 19:43

Nashaniva.com

Пра гэта Tut.by распавялі хлопцы, якія нейкі час былі ў адной камеры з Яўгенам.

Аднакамернікі Яўгена распавялі, што новы пратакол на былога памочніка пракурора склалі за інфармацыю, якая была ў яго ў тэлефоне.

— Гэта быў, накшталт, рэпост або каментар, або захаваная карцінка ў тэлефоне. Яўген быў упэўнены, што яму «накінуць» суткі і для яго гэта не стала сюрпрызам. Яго вывелі з камеры, а калі прывялі — аказалася, што гэта было судовае пасяджэнне ў анлайн-фармаце. Яўген настроены бадзёра, новыя суткі ўспрыняў па-філасофску, — кажуць хлопцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула