БЕЛ Ł РУС

На МКАД раніцай у выніку ДТЗ перакулілася фура, а потым сутыкнуліся яшчэ тры машыны

27.06.2021 / 14:21

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося каля 8.30 у нядзелю.

ДАІ

Кіроўца грузавога аўтамабіля «ДАФ», рухаючыся па знешнім коле МКАД з боку вул. Кіжаватава ў напрамку вул. Бабушкіна, пры перастраенні не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, пасля чаго машынна перакулілася, паведамляе ДАІ.

Кіроўца, яшчэ аднаго «ДАФ» пачаў экстранна тармазіць, у выніку яго прычэп занесла, і ён сутыкнуўся са спадарожным «Рэно». Апошні, у сваю чаргу, наехаў на «Рэндж Ровер», які спыніўся каля краю праезнай часткі для ліквідацыі непаладак.

У выніку ДТЗ пасажыры аўтамабіляў «Рэно», «Рэндж Ровер», а таксама кіроўца перакуленага «ДАФ» дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула