БЕЛ Ł РУС

Распрацоўшчык «Спутніка V» гатовы зрабіць змененую вакцыну пры мутацыі COVID-19 за некалькі тыдняў

27.06.2021 / 16:39

Nashaniva.com

Цэнтр імя Гамалеі, які распрацаваў «Спутнік V», гатовы стварыць новыя варыянты вакцын, калі існуючыя прэпараты не змогуць забяспечваць неабходную колькасць антыцелаў супраць новых штамаў COVID-19.

Пра гэта заявіў дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 1», піша РБК.

Ён адзначыў, што калі з'явіцца новы штам каранавіруса з рэзка змененай паслядоўнасцю S-бялку, то, імаверна, прыйдзецца выкарыстоўваць у барацьбе з інфекцыяй новыя варыянты вакцыны.

«Калі вектарная тэхналогія будзе зарэгістраваная, тады мы на зноў узніклыя пагрозы сапраўды можам адказваць на працягу тыдняў», — дадаў ён.

Па словах спецыяліста, у тых, хто вакцынаваўся «Спутнікам V», антыцелы валодаюць большай вірусанейтралізуючай актыўнасцю, чым у перахварэлых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула