БЕЛ Ł РУС

Чэхія выбіла зборную Нідэрландаў

27.06.2021 / 20:55

Nashaniva.com

У матчы, што першым прайшоў у нядзелю, зборная Чэхіі выйграла з лікам 2:0.

uefa.com

Галы забілі Холеш і Шык.

Чэхія прабілася ў плэй-оф толькі з трэцяга месца ў групе, а Нідэрланды выйгралі ўсе матчы сваёй групы.

У чвэрцьфінале чэхі згуляюць з Даніяй.

Вечарам у нядзелю таксама пройдзе матч Бельгія — Партугалія. Яго пераможца згуляе ў 1/4 фіналу з Італіяй.

У панядзелак гуляюць Харватыя — Іспанія, Францыя — Швейцарыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула