БЕЛ Ł РУС

Камбінацыя вакцын лепш абараняе ад кавіду

29.06.2021 / 08:34

Nashaniva.com

Як высветлілі даследчыкі з Оксфардскага ўніверсітэта, прымяненне дзвюх розных вакцын для першай і другой прышчэпкі забяспечвае надзейную абарону ад Covid-19, піша Бі-бі-сі.

У ходзе эксперыментаў добраахвотнікі атрымалі прышчэпкі дзвюх розных вакцын з інтэрвалам у чатыры тыдні, і ў выніку аказалася, што камбінацыя вакцын AstraZeneca і Pfizer больш эфектыўная пры выпрацоўцы антыцелаў, чым два ўколы AstraZeneca.

Некаторыя краіны ўжо выкарыстоўваюць камбінацыі вакцын, так Іспанія і Германія прапануюць другую дозу вакцыны Pfizer або м-РНК-вакцыну ад Moderna маладым людзям, якія атрымалі раней укол AstraZeneca.

Зрэшты, як падкрэсліваюць аўтары даследавання, яго вынікі не павінны падрываць даверу да сістэмы вакцынацыі адным і тым жа прэпаратам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула