БЕЛ Ł РУС

У Канадзе падчас анамальнай спёкі памерлі 468 чалавек

1.07.2021 / 08:25

Nashaniva.com

Такая колькасць раптоўных смерцяў зарэгістраваная ў канадскай правінцыі Брытанская Калумбія за апошнія пяць дзён.

Пра паведамляе CBC са спасылкай на коранера правінцыі Лізу Лапойнт.

«У каранерскую службу Брытанскай Калумбіі з пятніцы да 13:00 серады паступілі паведамленні па меншай меры аб 486 раптоўных смяротных выпадках», — сказала Лапойнт.

Яна лічыць, што ў большасці выпадкаў людзі гінулі з-за спякоты.

Лапойнт таксама адзначыла, што раней за аналагічны перыяд у правінцыі рэгістравалі каля 165 раптоўных смерцяў.

Напярэдадні паліцыя Канады паведамляла, што на фоне анамальнага пацяплення служба стала атрымліваць у разы больш выклікаў з-за выпадкаў раптоўнай смерці.

28 чэрвеня ў Канадзе зафіксавалі рэкорднае павышэнне тэмпературы. У вёсцы Літан паветра прагрэлася да 47,9 градуса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула